Адроў (агаленне)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Агаленне «Адроў» — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчана на тэрыторыі Вусценскага сельскага Савета ў 0,3 км на ўсход ад вёскі Навасёлкі на левым беразе ракі Адроў у 0,1 км ад месца ўпадзення ў Дняпро. Плошча агалення складае 50 м², плошча ахоўнай зоны — 70 м².

Агаленне знаходзіцца на ўступе першай надпойменнай тэрасы на левым беразе р. Адроў, вышыня якой складае 6 м. Познепаазерскія рачныя адкладанні ўтвараюць лінзу, якая прасочваецца ўздоўж рэчышча Адрова на 20 м.

Ледавіковая фаўна адкладанняў характарызуецца перавагай холадалюбівых відаў, якія жылі ў дробных вадаёмах і адкрытых месцах тундравай зоны.

Remove ads

Літаратура

  • Обнажение «Адров» // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. — [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. — С. 12.
  • Особо охраняемые природные объекты // Природные ресурсы и охрана окружающей среды г. Орша и Оршанского района / М. Ю. Калинин. — Минск : БЕЛСЭНС, 2008. — С. 105—106.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads