Адрыян Аўрэмія

румынскі футбаліст і трэнер From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Адрыян Аўрэмія (рум.: Adrian Avrămia; нар. 31 студзеня 1992, Фэлтычэні, Румынія) — румынскі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час прцуе трэнерам у клубе «Шамуз» з Фэлтычэні.

Хуткія факты Адрыян Аўрэмія, Нарадзіўся ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у родным горадзе Фэлтычэні, пазней далучыўся да акадэміі клуба «Палітэхніка» (Ясы). У 2010 годзе, пасля таго як «Палітэхніка» спыніла існаванне, стаў іграком новага клуба КСМС. У верасні 2011 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона 2011/12, у якім каманда атрымала перамогу ў другім дывізіёне. У сезоне 2012/13 выступаў за КСМС у Лізе I. У 2014—2016 гадах гуляў у элітным румынскім дывізіёне за КСУ і «Рапід».

У ліпені 2016 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Брэста[3]. Стаў асноўным цэнтральным абаронцам брэстчан. У кастрычніку 2016 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. Сезон 2017 пачынаў у аснове, але пазней саступіў месца на полі Андрэю Лебедзеву і Аляксею Гаўрыловічу, і звычайна з’яўляўся на полі ў выпадку іх траўм.

У снежні 2017 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе абаронцы ў казахстанскі клуб «Іртыш» з Паўладара[4]. Пакінуў «Іртыш» у ліпені 2018 года.

У жніўні 2019 года стаў іграком клуба «Фарэста» з трэцяга дывізіёна Румыніі. У 2021 годзе завяршыў кар’еру і перайшоў на трэнерскую працу ў «Шамуз».

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Выступаў за моладзевую зборную Румыніі.

Дасягненні

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads