Адэлаіда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Адэлаідаmap
Remove ads

Адэлаіда (англ.: Adelaide) — сталіца і самы вялікі горад штата Паўднёвая Аўстралія, пяты па велічыні горад краіны. Насельніцтва — больш за 1,1 мільёна чалавек (2004)[2]. Горад размешчаны на беразе заліва Святога Вінсента, на Адэлаідскіх раўнінах, на поўнач ад паўвострава Фларо, ля падножжа хрыбта Маўнт-Лофці.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...

Названы ў гонар каралевы Адэлаіды, жонкі караля Вільгельма IV, горад быў заснаваны 28 снежня 1836 у якасці сталіцы адзінага свабоднага брытанскага паселішча ў Аўстраліі. Палкоўнік Уільям Лайт, адзін з айцоў-заснавальнікаў горада, распрацаваў гарадскі план і выбраў месца размяшчэння горада на беразе ракі Торэнс. Пад уплывам Уільяма Пена Лайт надаў вуліцам горада форму рашоткі, у якой перасякаюцца шырокія бульвары і прасторныя плошчы. Цэнтр горада цалкам акружаны паркавай зонай. Ранняя Адэлаіда стала цытадэллю рэлігійнай свабоды, прагрэсіўнай палітыкі і грамадзянскіх правоў, якія прывялі да правядзення ўнікальных сацыяльных рэформ. Сёння Адэлаіда знакамітая сваімі фэстамі, а таксама віном, мастацтвам і спартыўнымі дасягненнямі.

Як урадавы і камерцыйны цэнтр Паўднёвай Аўстраліі, Адэлаіда мае вялікую колькасць дзяржаўных і фінансавых устаноў. Большасць з іх размешчаны ў цэнтры горада, а таксама ў прыгарадах.

Remove ads

Геаграфія

Адэлаіда размешчана на поўнач ад паўвострава Фларо, на Адэлаідскіх раўнінах паміж залівам Святога Вінсента і невысокім хрыбтом Маўнт Лофці. Горад расцягнуўся на 20 км ад узбярэжжа да падножжа Адэлаідскіх узгоркаў і на 90 км ад Гоўлера на поўначы да Селікс-Біч на поўдні. Па звестках Аўстралійскага бюро статыстыкі, агульная плошча гарадской тэрыторыі Адэлаіды складае 870 км², сярэдняя вышыня — 50 метраў над узроўнем мора. Гара Лофці размешчана на ўсход ад горада ў пагорыстай мясцовасці, яе вышыня складае 727 метраў. Гэта найвышэйшы пункт у горадзе і ў частцы штата Паўднёвая Аўстралія, размешчанай на поўдзень ад Буры.

Вялікая частка сучаснай тэрыторыі Адэлаіды да брытанскага засялення ўяўляла сабою буш, толькі на ўзбярэжжы размяшчаліся багністыя глебы. Аднак значныя тэрыторыі, пакрытыя натуральнай расліннасцю, былі расчышчаны, за выключэннем тэрыторый запаведнікаў, такіх як Запаведнік Клеланд і Нацыянальны парк Белэйр. Праз рэгіён працякае некалькі рэк і ручаёў. Самымі буйнымі з іх з’яўляюцца рэкі Торэнс і Анкапарынга. Прэсную ваду горад атрымлівае з некалькіх вадасховішчаў, найбуйнейшыя з якіх — Маўнт Болд і Хэпі Уэлі — забяспечваюць больш за палову патрэб горада ў вадзе.

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...

Славутасці

  • Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла

Адукацыя

Гарады-пабрацімы

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads