Адэлаіда Савойская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Адэлаіда Савойская
Remove ads

Адэлаіда Савойская (Адэлаіда Мар'енская) (фр.: Adèle de Savoie, Adélaïde de Maurienne, каля 1092 — 18 лістапада 1154, Манмартр, Парыж, Францыя) — каралева Францыі ў 11151137 гадах, жонка караля Францыі Людовіка VI і Мацье I дэ Манмарансі. Адэлаіда была дачкой графа Гумберта II Савойскага і Гізелы Бургундскай.

Хуткія факты Адэлаіда Савойская, 9-я Каралева Францыі ...
Remove ads

Біяграфія

Адэлаіда пабралася першым шлюбам у Парыжы, у нядзелю 28 сакавіка 1115 года, з каралём Францыі Людовікам VI Талсцім, які ва ўзросце 33-х гадоў імкнуўся да спакойнага жыцця, хоць у маладосці быў вельмі жвавым.

Адэлаіда была непрыгожай, але вельмі ўважлівай і занадта набожнай. У іх было сем сыноў і дзве дочкі. Роберт I дэ Дро і П'ер дэ Куртэнэ былі заснавальнікамі двух важных фамілій.

Людовік VI Тоўсты памёр 1 жніўня 1137 года. У 1141 годзе Адэлаіда заключыла другі шлюб з канетаблем Мацье I дэ Манмарансі, ад якога ў яе нарадзілася адна дачка.

У 1153 годзе Адэлаіда атрымала свабоду ад мужа і сышла ў абацтва Манмартр, якое яна заснавала разам са сваім сынам каралём Людовікам VII, і там памерла 18 лістапада 1154 года. Яе магіла знаходзіцца ў царкве Святога Пятра на Манмартры.

Remove ads

Шлюбы і дзеці

Remove ads

Зноскі

  1. Kindred Britain
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q75653886'></a>
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads