Лацінская імперыя

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лацінская імперыя
Remove ads

Лацінская імперыя: феадальная дзяржава — манархія заходне-еўрапейскага тыпу, якая існавала ў 12041261 на частцы тэрыторыі Візантыі.

Хуткія факты Лацінская імперыя, Сталіца ...

Была створаная французскімі і італьянскімі крыжакамі пасля заваявання імі Канстанцінопаля. У імперыю ўваходзілі раёны Балканскага паўвострава, паўночны захад Малой Азіі, астравы Эгейскага і Іанічнага мораў. Найбольшымі феадальнымі ўладаннямі былі каралеўства Фесалонікі, Ахейскае княства, Афінскае герцагства. У час існавання імперыі папы рымскія спрабавалі ўвесці на гэтых землях каталіцтва, але практычна без поспеху.

У выніку барацьбы грэчаскай арыстакратыі з крыжакамі ўзніклі самастойныя грэчаскія дзяржавы — Эпірскі дэспатат, Трапезундская і Нікейская імперыі. Унутраныя і знешнія канфлікты аслабілі Лацінскую імперыю, яна паступова траціла ўладанні. У 1205 яе войскі панеслі паразу ад балгараў, што спыніла экспансію крыжакаў на Балканах, а ў 1261 нікейскі імператар Міхаіл Палеалог узяў Канстанцінопаль, што паклала канец існаванню Лацінскай імперыі.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads