Адэнавірусы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адэнавірусы[2] (Adenoviridae}) — сямейства ДНК-змяшчальных вірусаў, якія выклікаюць у чалавека і жывёл адэнавірусныя хваробы.

Маюць адзінкавую лінейную двухланцужковую малекулу ДНК. У заражаных клетках прыгнятаюць сінтэзы ДНК, РНК і бялкоў. Размнажаюцца ў клетачных ядрах пазваночных. Распаўсюджваюцца без пераносчыкаў. Пашкоджваюць розныя органы млекакормячых (у т.л. чалавека), птушак; могуць выклікаць утварэнне пухлін.
Remove ads
Адэнавірусы чалавека
Адэнавірусы чалавека адносяць да ДНК-вірусаў.
Упершыню адэнавірусы ў чалавека былі знойдзены ў 1953 годзе. Іх лічылі латэнтнымі, бо гэтыя вірусы былі вылучаныя ў здаровых людзей. У 1954 годзе адэнавірусы былі выдзелены ў спаражненнях і глотцы хворых людзей. Вірусы назвалі адэноід-фарынгіта-кан’юктыўныя адэнавірусы. У 1955 годзе адэнавірусы ўжо знаходзілі ў людзей хворых на пнеўманію.
На працягу эпідэмічнага сезона адэнавірусы пераважаюць з чэрвеня па верасень. Больш за ўсё ў структуры ВРВІ да гэтага захворвання схільныя людзі ва ўзросце 18-26 гадоў.
Сератыпы адэнавірусаў чалавека нумаруюць арабскімі лічбамі. Маецца 7 тыпаў адэнавірусаў чалавека, аб’яднаных у 88 сератыпаў:
- A: 12, 18, 31;
- B: 3, 7, 11, 14, 16, 21, 34, 35, 50, 55;
- C: 1, 2, 5, 6, 57;
- D: 8, 9, 10, 13, 15, 17, 19, 20, 22, 23, 24, 25, 26, 27, 28, 29, 30, 32, 33, 36, 37, 38, 39, 42, 43, 44, 45, 46, 47, 48, 49, 51, 53, 54, 56, 58, 59, 60, 62, 63, 64, 65, 67, 69, 70, 71, 72, 73, 74, 75;
- E: 4;
- F: 40, 41;
- G: 52.
Remove ads
Зноскі
- Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).
- Адэнавірусы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 41.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads