Адэскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Адэскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэтmap
Remove ads

Адэскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэтукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова сельскагаспадарчага профілю са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Адэсе.

Хуткія факты Адэскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Адэскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт - найстарэйшая на поўдні Украіны дзяржаўная сельскагаспадарчая вышэйшая навучальная ўстанова, вядучы вучэбна-метадычны і навуковы цэнтр па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для розных галін сельскагаспадарчай вытворчасці Паўднёва-Заходняга Прычарнамор'я. Падпарадкаваны Міністэрству аграрнай палітыкі і харчавання Украіны. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 6 тысяч студэнтаў, з іх на дзённай форме навучання — 2800.

Навучальны працэс ажыццяўляюць 36 кафедраў, на якіх працуюць 390 навукова-педагагічных супрацоўнікаў, сярод якіх 40 - дактары навук, прафесары і 165 — кандыдаты навук, дацэнты. Сярод выкладчыкаў Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі Украіны, Заслужаныя работнікі народнай адукацыі Украіны, Заслужаныя вынаходнікі Украіны. За гады існавання ва універсітэце падрыхтавана больш за 40 тысяч спецыялістаў для Украіны і замежжа. Акрамя таго, тут прайшлі перападрыхтоўку і павысілі кваліфікацыю 30 тысяч спецыялістаў сельскай гаспадаркі, выкладчыкаў тэхнікумаў і ВНУ.

Remove ads

Структура

  • Аграбіятэхналагічны факультэт
  • Факультэт ветэрынарнай медыцыны
  • Інжынерна-эканамічны факультэт
  • Інстытут біятэхналогій і аквакультуры

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads