Азад Кашмір
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Азад Джаму і Кашмір (урду: آزاد جموں و کشمیر, англ.: Azad Jammu and Kashmir; скарочана — Азад Кашмір, літаральна «Свабодны Кашмір») — дзяржаўнае ўтварэнне, якое ўзнікла на паўднёва-заходняй тэрыторыі княства Кашмір у працэсе падзелу Брытанскай Індыі[1].
Remove ads
Статус
Фактычна Свабодны Кашмір — гэта правінцыя Пакістана, але прызнаецца ім, як незалежная дзяржава, пры гэтым існаванне гэтай дзяржавы лічыцца справай часовай — у чаканні пераходу ўсёй тэрыторыі Кашміра ў склад Пакістана. Спрэчкі паміж Індыяй і Пакістанам вакол гэтай тэрыторыі вядуцца пастаянна.
У Азад Кашміры ёсць прэзідэнт (па функцыях роўны губернатару), урад, заканадаўчы сход, які выбіраецца насельніцтвам, вярхоўны суд.
Сталіцы ў гэтай тэрыторыі няма, але ёсць адміністрацыйны цэнтр — невялікі горад Музафарабад[1][2][3].
Remove ads
Геаграфія
Мяжуе з сучаснай саюзнай тэрыторыяй Індыі Джаму і Кашмір на ўсходзе, а таксама з пакістанскімі правінцыямі Хайбер-Пахтунхва на захадзе, Гілгіт-Балтыстан на поўначы і Пенджабам на поўдні.
Сам Азад Кашмір займае тэрыторыю ў 11 639 км² з насельніцтвам прыблізна 4 500 000 чалавек.
Гл. таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads