Азёркаўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мастоўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Азё́ркаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вялікія Азёркі.

Хуткія факты Азёркаўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мастоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 28 жніўня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Курылавіцкага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 926 чалавек[2], з іх 91,9 % — беларусы, 3,1 % — палякі, 3,1 % — рускія[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: аграгарадок Вялікія Азёркі, вёскі Букштава, Дварок, Дубраўка, Котчына, Лабзова, Лупачы, Малыя Азёркі, Сліжы Падграбельныя, Сліжы Пескавыя, Тумашы.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads