Азіна

вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Азінаmap
Remove ads

А́зіна[1] (трансліт.: Azina, руск.: Азино; да 1975 года — Белае) — вёска ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Азінскага сельсавета. Праз вёску пралягае аўтамабільная дарога Р46.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Вёска знаходзіцца за 18 км у напрамку на паўночны захад ад горада Полацк, за 115 км ад Віцебска, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Баравуха[2], каля возера Белае[3].

Гісторыя

Паводле Полацкай рэвізіі 1552 года згадваецца як стан Белае. У 1821 годзе ў мястэчку Белае існаваў мураваны касцёл і карчма. У 1837 годзе сяло ў складзе Замшанскай воласці Полацкага павета. Пабудавана Свята-Вазнясенская царква. Працавала валасное праўленне і царкоўны прыход. Праводзіліся два кірмашы на свята Ушэсце і 26 верасня.

З 21 жніўня 1925 года вёска Белае — цэнтр сельсавета Полацкага раёна Полацкай акругі. Дзейнічала працоўная школа і народны дом. 13 красавіка 1927 года арганізаваны калгас «Авангард». У 1940 годзе 45 двароў. У гады Вялікай Айчыннай вайны знішчана 30 двароў. З 1944 года цэнтр калгаса, які з 5 сакавіка 1959 года ў складзе саўгаса «Белае». У 1946 годзе 72 двары. У 1968 годзе 186 двароў. 14 ліпеня 1975 года перайменавана ў вёску Азіна. У 1979 годзе 339 двароў. У 1994 годзе 347 двароў[2].

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX ст.: 1886 — 120 чал.
  • XX ст.: 1923 — 142 чал.; 1940 — 208 чал.; 1946 — 261 чал.; 1968 — 559 чал.; 1979 — 619 чал.; 1994 — 743 чал.

Гістарычныя і памятныя мясціны

Галерэя

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads