Ушэсце
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ушэ́сце, або Узнясенне Гасподняе[1], у каталіцкай традыцыі Унебаўшэсце Пана — пераходнае свята ў хрысціянстве, якое адзначаедца на 40-ы дзень пасля Вялікадня. Рэлігійную аснову Ушэсце складае евангелічнае паданне пра ўзнясенне Ісуса Хрыста на неба, якое трактуецца як напамін аб прыярытэце духоўнага над цялесным, як пацвярджэнне магчымасці ўваскрашэння ўсіх праведнікаў пасля смерці.
Святкаванне Ушэсця зафіксавана ў IV—V стст[1]. Святы Аўгусцін каля 400 г. называе Ушэсце найдаўнейшым і паўсюдным святам, пра тое ж гавораць Ян Златавуст і Епіфаній Кіпрскі[2]. Канон свята ўстаноўлены ў VIII—IX стст[1]. У праваслаўнай царквы адно з дванадзесятых свят[1].
Remove ads
Зноскі
- Ушэсце. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads