Аймара (мова)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аймара (мова)
Remove ads

Аймара (аймара: Aymar aru) — мова народа аймара, які жыве ў Андах. Гэта адна з нешматлікіх індзейскіх моў з колькасцю носьбітаў больш за мільён чалавек. На ёй гаворыць каля 3,1 мільёна чалавек. Аймара, разам з іспанскай, з’яўляецца афіцыйнай мовай Балівіі. На ёй таксама размаўляюць у Перу, Аргенціне і Чылі. У старажытнасці аймара была, верагодна, мовай імперыі Вары, тэрыторыю якой пазней захапілі інкі.

Хуткія факты Аймара, Саманазва ...
Thumb
Распаўсюджанне мовы аймара.

Некаторыя лінгвісты сцвярджаюць, што аймара роднасная сваёй больш распаўсюджанай суседцы, мове кечуа. Гэта гіпотэза, аднак, аспрэчваецца — хоць паміж гэтымі мовамі ёсць падабенства, большасць лінгвістаў сыходзіцца ў меркаванні, што гэта падабенства тлумачыцца тым, што абедзве мовы доўгі час узаемадзейнічалі, займаючы адну або суседнюю тэрыторыю.

Першая граматыка мовы аймара была складзена айцом Людавіка Бертонэ ў 1603 годзе, першы слоўнік — ім жа ў 1608 г.[2]

Аймара — аглютынатыўна-полісінтэтычная мова з парадкам слоў SOV.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads