Айма Каяндэр
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Айма Каарла Каяндэр (фінск.: Aimo Kaarlo Cajander; 4 красавіка 1879, Уўсікаўпункі — 21 студзеня 1943, Хельсінкі, Фінляндыя) — фінскі батанік і палітычны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Па адукацыі батанік, займаўся вывучэннем лясоў Фінляндыі, у 1911—1934 гг. быў прафесарам лесаводства, у 1934—1943 — Генеральным дырэктарам лесапаркавай службы Фінляндыі. У палітыку прыйшоў у 1922 годзе, калі прэзідэнт Каарла Юха Стольберг прызначыў яго прэм’ер-міністрам, у другі раз Каяндэр заняў пасаду прэм’ера ў студзені 1924 года, абодва тэрміны яго прэм’ерства былі недоўгачасовымі.
У 1927 годзе Каяндэр уступіў у Нацыянальную прагрэсіўную партыю, а з 1933 па 1943 г. быў яе старшынёй. У 1928 годзе Каяндэр быў прызначаны міністрам абароны, а ў 1929 быў абраны ў Эдускунту. Калі К. Каліа быў абраны прэзідэнтам у 1937 годзе, ён даручыў Каяндэру як лідару Нацыянальнай прагрэсіўнай партыі сфармаваць урад большасці. Каяндэр сфармаваў кааліцыйны ўрад з дзвюх найбуйнейшых партыі ў парламенце — сацыял-дэмакратаў і Аграрнай лігі. Каяндэр лічыў немагчымым напад СССР на Фінляндыю, таму надаваў недастаткова ўвагі ўзбраенню фінскай арміі.
Remove ads
Зноскі
- Biografiskt lexikon för Finland — SLS. Праверана 8 лістапада 2024.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #131753703 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- BiographySampo Праверана 8 лістапада 2024.
- BiographySampo
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads