Юха Венала

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юха Венала
Remove ads

Юха Венала (фінск.: Juho Heikki Vennola, 19 чэрвеня 1872 — 3 снежня 1938) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Фінляндыі, член Нацыянальнай Прагрэсіўнай партыі.

Хуткія факты Юха Венала, прэм’ер-міністр Фінляндыі ...

Па адукацыі эканаміст, працаваў прафесарам нацыянальнай эканомікі ў Хельсінкскім універсітэце, член Эдускунты з 1919 па 1930 год, двойчы ўзначальваў урад Фінляндыі (з 15 жніўня 1919 года па 15 сакавіка 1920 i з 9 красавіка 1921 па 2 чэрвеня 1922 г.), а таксама выконваў абавязкі прэм’ер-міністра ў другім урадзе Свінхувуда з 18 лютага па 21 сакавіка 1931 г.

Венала займаў пасады памочніка міністра казначэйства (1918—1919), міністра гандлю і прамысловасці (1919), міністра замежных спраў (1922—1924) і міністра казначэйства (1930—1931).

14 кастрычніка 1920 г. у ліку ўпаўнаважаных у горадзе Юр’еў падпісаў Мірны дагавор паміж Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікай і Фінляндскай Рэспублікай[1].

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads