Айрын (ураган)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ураган «Айрын» (англ.: Hurricane Irene) — тайфун, трапічны цыклон, які прайшоў у канцы жніўня 2011 года. Ураган «Айрын» з’яўляецца актыўным Атлантычным ураганам, які прычыніў значную шкоду шматлікім краінам Карыбскага басейна, усходняму ўзбярэжжу ЗША і атлантычнаму ўзбярэжжу Канады. Узнік на ўсход ад Малых Антыльскіх астравоў. Меў папераменна ад першай да трэцяй катэгорыі небяспекі з парывамі ветра да 190 км/гадз.


Эвакуацыю абвясцілі ў некаторых частках штатаў Дэлавэр, Мэрыленд, Нью-Джэрсі і Паўночная Караліна.
Надзвычайнае становішча абвясцілі ў 6 штатах: Паўночная Караліна, Мэрыленд, Вірджынія, Дэлавэр, Нью-Джэрсі і Нью-Ёрк.
27 жніўня ў ЗША было абвешчана пакінуць дамы прыблізна мільёну чалавек у штаце Нью-Джэрсі, 315 тысячам — у Мэрылендзе, 200 тысячам — у Вірджыніі, 100 тысячам — у Дэлавэры, 270 тысячам — у Нью-Ёрку.
Remove ads
Наступствы ўрагану
- У Карыбскім басейне вялікі вецер і лівень прывялі да паводак і праблем з пастаўкай электрычнасці.
- Ураган «Айрын» прыйшоў сталіцу Багамскіх аставоў — Насау, дзе вецер пазрываў дахі з будынкаў і паваліў дрэвы.
- У Пуэрта-Рыка амаль палова насельніцтва засталася без электрычнасці. Больш за 100 тысяч пацярпелі ад перабояў з падачай вады. Загінула 62-гадовая жанчына.
- У ЗША 273 тысячы чалавек засталіся без электрычнасці, 2 пірсы атрымалі пашкоджанні, 3 чалавекі загінулі ў Паўночнай Караліне. 1 дзіця загінула ў Вірджыніі[1][2].
- У штаце Мэрыленд у нядзелю праз ураган адключыўся адзін з энергаблокаў АЭС «Калверт Кліфс». Прычынай стала пашкоджанне трансфарматара кавалкам алюмінію, сарванага ўраганным ветрам з аднаго з будынкаў. Аднак адміністрацыя АЭС запэўніла, што ўзровень пагрозы, звязанай з гэтым пашкоджаннем, мінімальны.
- У Нью-Ёрку затоплены станцыі метро пад Ніжнім Манхэтэнам, значнае скопішча вады адзначаецца і ў Брукліне. Нядаўна стала вядома, што паводка пачалася і ў г. Дарбі, штат Філадэльфія, дзе ў некаторых раёнах вада дасягнула ўзроўню шыльдаў і дарожных знакаў.
Мясцовасць | Смерці | Зніклыя |
Пуэрта-Рыка | 1 | 0 |
Дамініканская Рэспубліка | 3 | 7 |
Гаіці | 2 | 0 |
ЗША | 45 | 0 |
Канада | 1[3] | 0 |
Усяго | 54 [4] | 8 |
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- "Hurricane Irene batters NC, 3 confirmed dead". NBC News. 27 жніўня 2011. Архівавана з арыгінала 19 верасня 2015.
- "Falling tree kills child; storm's death toll now 4". Архівавана з арыгінала 2 верасня 2011. Праверана 28 жніўня 2011.
- "Irene blamed for 40 deaths in US, Canada". 2011-08-30. Архівавана з арыгінала 1 верасня 2011. Праверана 2011-08-30.
- Hurricane Irene blamed for at least 44 US deaths(недаступная спасылка). ABC (30 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2012. Праверана 30 жніўня 2011.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads