Ай-Петры
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ай-Петры (укр.: Ай-Петрі, крымскатат.: Ay Petri) — адна з найбольш вядомых вяршынь Крымскіх гор, вышыня — 1234,2 м. Знаходзіцца на Ай-Петрынскай яйле, на поўнач ад Алупкі, над пасёлкам Караіз[1]. Назва гары паходзіць з грэчаскай мовы, азначае «гара Святога Пятра».
Зубчастыя скалы вяршыннай зоны, якія ўтварыліся ў выніку выветрывання, узнімаюцца над яйлой на 20-30 м і крута абрываюцца да мора. Складаецца з вапнякоў. Шматлікія карставыя формы рельефу (лейкі, пячоры, шахты). На вяршыні — тысячагадовы ціс і букава-грабавы гай. Вяршыня Ай-Петры найветранейшае месца ва Украіны, 125 дзён на год дзьме вецер з хуткасцю не меней за 50 м/с.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads