Акадэмічная вуліца (Гродна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Акадэмічная вуліца (Гродна)map
Remove ads

Акадэмічная — вуліца ў цэнтральнай частцы горада Гродна.

Хуткія факты Акадэмічная вуліца Гродна, Агульная інфармацыя ...

Працягласць — каля 500 метраў. Знаходзіцца паміж вуліцай 17 верасня і вуліцай Ажэшка, перасякае вуліцу Першага мая.

Назва вуліцы — гістарычная, звязана з будынкам медыцынскай акадэміі, створанай у канцы XVIII стагоддзя на скрыжаванні з вуліцай Ажэшка. Забудова сфарміравалая ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў пераважна 2-3 павярховымі жылымі дамамі.

Remove ads

Будынкі

Thumb
Дом 13 на Акадэмічнай. З боку сада

На вуліцы знаходзіцца помнік архітэктуры — лютэранская кірха, адзін з карпусоў сельскагаспадарчага ўніверсітэта (на скрыжаванні з вуліцай 1 мая). У 1970-ых на вуліцы праводзілася рэканструкцыя, на вуліцы быў пабудаваны адміністрацыйны будынак. Грамадскі транспарт па вуліцы не ходзіць.

  • № 3 — будынак[d] УУС Гродзенскага аблвыканкама (архітэктары У. Праабражэнскі, В. Клепікаў, В. Давыдзёнак)[1].
  • № 13. Пабудаваны ў 1913 годам урачом Канстанцінам Бялецкім. Будынак быў аднапавярховым, з бляшаным дахам і меў два ўваходы. Праз адзін з вуліцы прыходзілі пацыенты, а праз другі — жыхары дома[2]. У 1970 гадах быў прыбудаваны другі паверх[3].
Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads