Беларускі саюз архітэктараў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Беларускі саюз архітэктараўmap
Remove ads

Грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз архітэктараў» (ГА «БСА») — творчы саюз, утвораны на аснове добраахвотнага аб’яднання і агульнасці інтарэсаў грамадзян, якія займаюцца прафесійнай архітэктурнай дзейнасцю, для сумеснай рэалізацыі грамадзянскіх, эканамічных, сацыяльных, культурных правоў і задавальнення духоўных патрэбаў. Саюз налічвае ў сваіх шэрагах 725 членаў (на 13 лютага 2015), аб’яднаных у 6 абласных і Мінскую гарадскую арганізацыі. Старшыня — Алег Міхайлавіч Быкоўскі.

Хуткія факты Беларускі саюз архітэктараў, Краіна ...
Remove ads

З’яўляецца членам Міжнароднага саюза архітэктараў (МСА), Міжнароднай Асацыяцыі саюзаў архітэктараў краін СНД (МАСА).

Remove ads

Гісторыя

Усесаюзная нарада архітэктараў адбылася ў лістападзе 1934 года і рэкамендавала стварыць Саюз архітэктараў у нацыянальных рэспубліках. Саюз архітэктараў Беларускай ССР быў створаны на I з’ездзе 23 чэрвеня 1935 года на падставе Пастановы ЦК УКП(б) ад 23 красавіка 1932 года «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый», а таксама Пастановы бюро ЦК КП(б)Б № 66 ад 8 снежня 1934 года «Аб стварэнні Саюза савецкіх архітэктароў БССР і падрыхтоўцы да з’езда архітэктараў».

20 снежня 2019 года у канферэнц-зале Рэспубліканскага Дома архітэктараў адбыўся чарговы, ХХII з’езд. У ім узялі ўдзел 124 дэлегаты ад усіх першасных і абласных арганізацый. Прысутнічалі на з’ездзе ганаровыя госці ад Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства культуры і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Канфедэрацыі творчых саюзаў і Саюза будаўнікоў, сумесна з якімі Беларускі саюз архітэктараў вядзе працу над заканадаўчымі і іншымі асноватворнымі дакументамі, што тычацца праектна-будаўнічага працэсу. На з’ездзе прайшлі выбары новага старшыні. Усяго на гэтую пасаду на сходах першасных і абласных арганізацый ГА «БСА» было вылучана 14 кандыдатаў. Аднак 13 кандыдатаў заявілі самаадвод. У выніку тайнага галасавання абсалютнай большасцю галасоў (101 — «за» і 12 — «супраць») новым старшынёй ГА «БСА» абраны Алег Быкоўскі[1].

Remove ads

Старшыні праўлення

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. ХХII съезд Белорусского союза архитекторов (руск.)(недаступная спасылка). СтройМедиаПроект. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2021. Праверана 13 жніўня 2021.

Літаратура

Loading content...

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads