Акадэмія музычных мастацтваў Яначака

From Wikipedia, the free encyclopedia

Акадэмія музычных мастацтваў Яначакаmap
Remove ads

Акадэмія музычных мастацтваў Яначака (чэшск.: Janáčkova akademie múzických umění) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова з сядзібай у горадзе Брно.

Хуткія факты Акадэмія музычных мастацтваў Яначака, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Характарыстыка

Установа была заснавана 12 верасня 1947 года. Яе стварэнне было натхнёнае фігурай Леаша Яначака, які ўжо пры жыцці імкнуўся заснаваць музычную акадэмію ў Брно.

Сёння па дысцыплінах, арыентаваных на музыку і тэатр, установа рыхтуе каля 700 студэнтаў для мастацкай сферы. Складаецца з факультэта тэатра і факультэта музыкі. Тэатральны факультэт мае ў сваім распараджэнні драматычную студыю і музычна-драматычную лабараторыю.

Remove ads

Напрамкі навучання

  • ігра на піяніна, аргане, клавесіне, скрыпцы, альце, віяланчэлі, кантрабасе, флейце, габоі, кларнеце, фагоце, ражку, трубе, трамбоне, ударных інструментах, гітары
  • духоўная музыка
  • дырыжыраванне аркестрам
  • дырыжыраванне хорам
  • кампазіцыя
  • оперны спеў
  • кіраванне музыкай
  • джазавая інтэрпрэтацыя
  • аўдыёвізуальная вытворчасць і тэатр
  • адукацыйная драматургія для тэатра глухіх
  • сцэнічная тэхналогія
  • рэжысура драмы
  • тэатральная драматургія
  • драматычная адукацыя
  • драматургія і сцэнарыстыка радыё і тэлебачання
  • фізічны тэатр
  • драматычная акцёрская гульня
  • музычная акцёрская гульня
  • сцэнаграфія
  • танцавальная педагогіка
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads