Акалоўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Акало́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лагойскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Акалова.

Хуткія факты Акалоўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Плешчаніцкага раёна Барысаўскай акругі БССР. 24 верасня 1926 года рэарганізаваны ў Акалоўскі нацыянальны польскі сельсавет. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў Плешчаніцкім раёне БССР. 26 мая 1935 года рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Лагойскага раёна. 30 студзеня 1976 года да сельсавета далучана частка скасаванага Прусевіцкага сельсавета (15 вёсак: Востраў, Глебаўшчына, Губа, Далькавічы, Забалоцце, Капатніца, Крутая Гара, Падчарніца, Першамайская, Прусевічы, Раўнядзь, Рубеж, Станавішча, Тарасіно і Чарніца)[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1206 чалавек[2], з іх 95,1 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года — 1051 чалавек[4].

Сельгаспрадпрыемствы:

  • ААТ «Жасцінае»
Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 30 студзеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads