Плешчаніцкі раён

былы раён у Мінскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Пле́шчаніцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19241962 г. Цэнтр — гарадскі пасёлак Плешчаніцы.

Хуткія факты Плешчаніцкі раён, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Плешчаніцы. 20 жніўня 1924 года раён падзелены на 11 сельсаветаў:

24 верасня 1926 года Акалоўскі і Амнішаўскі сельсаветы рэарганізаваны ў нацыянальныя польскія сельсаветы. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Мінскай акругі. 22 верасня 1927 года да раёна далучаны Ганцавіцкі і Каменскі сельсаветы скасаванага Зембінскага раёна. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 26 мая 1935 года Акалоўскі і Амнішаўскі нацыянальныя польскія сельсаветы рэарганізаваны ў беларускія сельсаветы. З 20 лютага 1938 года раён у складзе Мінскай вобласці. 27 верасня 1938 года Плешчаніцы атрымалі статус гарадскога пасёлка. У 1939 годзе Хатаевіцкі сельсавет перайменаваны ў Акцябрскі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Амнішаўскі, Ганцавіцкі, Горнаўскі, Завішынскі, Запольскі сельсаветы, утвораны Задор’еўскі і Нястанавіцкі сельсаветы[2]. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Лагойскага раёна.

Remove ads

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106'></a>
  2. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads