Аквіла (штандар)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аквіла (штандар)
Remove ads

Аквіла (лац.: aquila — «арол») — знак легіёна ў старажытнарымскай арміі ў выглядзе арла, зроблены са срэбра ці золата і размешчаны на тычцы, часта ўпрыгожаны металічнымі кольцамі (phalerae). З'явіўся разам з рэформай Марыя. Воіна, які нёс аквілу на маршы, называлі аквіліферам (aquilifer).

Thumb
Сучасная мадэль аквілы

Аквілу, сімвал арла, глыбока шанавалі, бо арол лічыўся сімвалам Юпітэра. Страта аквілы на полі бою лічылася невагоднай ганьбай (легіён, які страціў аквілу, павінен быў быць расфарміраваны), таму рымскія салдаты былі гатовыя памерці за тое, каб вярнуць сімвал. Аквілу ўвесь час трымалі ў пакоі, вядомым як лац.: principiorum aedes, які знаходзіўся пад аховай першага цэнтурыёна легіёна (primus pilus).

… за імі насілі сцягі і пасярод іх арла, якога рымляне маюць на чале кожнага легіёна. Як цар птушак і наймацнейшая з іх, арол служыць ім эмблемай панавання і прадвеснікам перамогі над усякім ворагам, супраць якога яны выступаюць.

Іосіф Флавій. «Іўдзейская вайна»[1]

Remove ads

Цікавыя факты

  • У рамане Розмэры Саткліф «Арол Дзявятага легіёна» і яго экранізацыі (2011) у імі галоўнага героя (Марк Флавій Аквіла) адлюстравана назва гэтага знака легіёна.

Гл. таксама

  • Рымскі штандар
  • Сцяганосец

Зноскі

  1. Іўдзейская вайна. Трэцяя кніга. Глава шостая. Праверана 26 ліпеня 2014.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads