Аксаміткі прамастойныя
від раслін From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аксамі́ткі прамастойныя[2][3] (Tagetes erecta) — від кветкавых раслін роду Аксаміткі (Tagetes) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Remove ads
Апісанне
Аднагадовая травяністая галінастая расліна вышынёй да 100 см. Сцябло прамастойнае. Галінкі рабрыстыя і апушаныя. Галінкі першага парадку адхілены ад галоўнага сцябла пад вострым вуглом і роўныя вышыні сцябла або даўжэйшыя за яго[4]. Агульны выгляд мае адваротна-пірамідальную форму[4].


Лісце чаргаванае, перыста-рассечанае, на чаранках. Краі сегментаў ліста пілаватыя. Кветкі з пяццю пялёсткамі, ад светла-жоўтага да цёмна-аранжавага колеру, у адзінкавых кошыках дыяметрам 5—10 см на канцах галінак. Плод — сухая сямянка чорнага колеру.
Remove ads
Распаўсюджанне і экалогія
Расліна паходзіць з паўднёвых рэгіёнаў Мексікі[4]. З пачатку XVI стагоддзя вырошчваецца ў культуры[4]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5].
Выкарыстанне
Дэкаратыўная садовая, лекавая і тэхнічная расліна.
Сінонімы
- Tagetes corymbosa Sweet
- Tagetes elongata Willd.
- Tagetes elongata var. elongata
- Tagetes erecta var. erecta
- Tagetes excelsa Soule
- Tagetes heterocarpha Rydb.
- Tagetes major Gaertn.
- Tagetes patula L.
- Tagetes patula f. patula
- Tagetes patula var. patula
- Tagetes peduncularis Lag.
- Tagetes remotiflora Kunze
- Tagetes tenuifolia Kunth
- Tagetes tenuifolia Millsp.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads