Кошык (суквецце)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ко́шык[1] (Calathidium)[2] — простае батрычнае суквецце з пашыранай галоўнай воссю.

Мае выгляд канічнай або падобнай да сподка пляцоўкі, на якой шчыльна размешчаны дробныя кветкі. Унутраныя кветкі кошыка звычайна трубчастыя, акружаныя язычковымі. Таксама суквецце можа складацца толькі з трубчастых ці толькі язычковых кветак. Мае абгортку з вялікай колькасці крыючых лістоў знешніх кветак (у званочкавых) і таксама з відазмененых верхавінкавых лістоў (у астравых).

Дадзенае суквецце характэрна раслінам сямейства Астравыя (Asteraceae), некаторым відам парасонавых і званочкавых.
Будова суквецця спрыяе апыленню раслін. Паступовае раскрыццё кветак кошыка, розны тэрмін развіцця тычынак ці песцікаў у іх і іншыя прыстасаванні прадухіляюць самаапыленне.
Remove ads
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Биологический энциклопедический словарь. // Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Бабаев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд., исправл. — М.: Сов. Энциклопедия, 1986.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads