Аксана Ігараўна Прыходзька
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аксана Ігараўна Прыходзька (нар. 16 студзеня 1975, г. Гарадок, Віцебская вобласць) — беларускі службовец, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 16 студзеня 1975 года ў г. Гарадку Віцебскай вобласці[1].
Скончыла Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Тэхналогія і канструяванне вырабаў са скуры»; пасля па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве»; прайшла перападрыхтоўку па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік і падаткаабкладанне»[1].
Працоўную дзейнасць пачала майстрам пашывачнага ўчастка ў таварыстве з абмежаванай адказнасцю «Славуціч». Працавала на розных пасадах у адкрытым акцыянерным таварыстве «Белшына»: спецыялістам 2-й катэгорыі аддзела кадраў, начальнікам упраўлення адміністрацыйна-гаспадарчага забеспячэння, намеснікам генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце, кіраванні персаналам і сацыяльных пытаннях, начальнікам упраўлення персаналу[1].
Выбіралася дэпутатам Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання[1].
Член Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі і рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].
У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Бабруйскай-Першамайскай акругі № 79. Член Пастаяннай камісіі па прамысловасці, энергетыцы, транспарце, сувязі і лічбавым развіцці[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана ганаровымі граматамі адкрытага акцыянернага таварыства «Белшына»[1].
Сям’я
Замужам, мае дачку[1].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads