Аксана Аляксееўна Шэлест

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аксана Аляксееўна Шэлест
Remove ads

Акса́на Аляксе́еўна Шэ́лест (нар. 21 сакавіка 1979 года, Мінск) — беларускі сацыёлаг і метадолаг  (руск.). Кандыдат сацыялагічных навук (PhD) (2007). Эксперт Агенцтва гуманітарных тэхналогій (2009), старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі (2010). Першы лаўрэат Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі ў намінацыі «Сацыяльна-палітычныя навукі» (2013).

Хуткія факты Аксана Аляксееўна Шэлест, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 2002 годзе скончыла аддзяленне сацыялогіі факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1][2].

З лістапада 2002 года па травень 2009 года навучалася і працавала ў Інстытуце сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі: у 2002—2005 гадах — аспірант; у 2005—2007 гадах — загадчык сектара методыкі і практыкі аператыўных даследаванняў; з траўня 2007 года па травень 2008 года выконвала абавязкі вучонага сакратара; з траўня 2007 года па травень 2009 года — загадчык аддзела тэхналогій сацыялагічных даследаванняў[1][2].

У 2006 годзе паспяхова абараніла ў Інстытуце сацыялогіі НАН Беларусі дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата сацыялагічных навук (PhD) на тэму «Станаўленне новых тыпаў рэлігійнасці ва ўмовах сацыякультурных трансфармацый» (навуковы кіраўнік — У. Л. Абушэнка)[1]. Абарона дысертацыі была ўхвалена ВАК Беларусі ў студзені 2007 года[3].

З чэрвеня 2009 года — эксперт аналітычнай групы Агенцтва гуманітарных тэхналогій (АГТ; Мінск). З’яўляецца сталым удзельнікам Мінскага метадалагічнага семінара, арганізацыйна-дзейнасных гульняў  (руск.) ды інш. мерапрыемстваў і накірункаў дзейнасці АГТ[1][2].

З сакавіка 2010 года — старшы аналітык Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі[2]. З’яўляецца аўтарам, кіраўніком і выканаўцам шэрагу даследаванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі ды інш.[4]

Сферы даследчых інтарэсаў: СМД-метадалогія  (руск.); грамадская думка, сацыяльная тэорыя, сацыяльная камунікацыя і камунікатыўныя тэхналогіі, метадалогія і методыка сацыялагічных даследаванняў; сацыяльны канструктывізм, трансфармацыя рэлігійнасці[1][2][5].

Thumb
А. А. Шэлест падчас цырымоніі надання Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі (Каўнас, 12 кастрычніка 2013 года).

А. А. Шэлест разам з І. В. Лашук з’яўляюцца першымі ў гісторыі Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі лаўрэатамі ў намінацыі «Сацыяльна-палітычныя навукі». Прэмія была ўручана ў 2013 годзе падчас III Кангрэса за артыкул «Сімвалічнае і камунікатыўнае вымярэнне моўных практыкаў беларускіх палякаў» Архівавана 18 студзеня 2021. (быў апублікаваны ў часопісе «Палітычная сфера», 2011, № 16—17)[6].

Уваходзіць у склад Калегіума Лятучага ўніверсітэта, у розныя гады чытала аўтарскія курсы: «Праграмаванне сацыягуманітарных даследаванняў» (2011—2012), «Метады збору эмпірычных дадзеных у сацыягуманітарных даследаваннях: ад падстаў да тэхнік і працэдур» (2012—2013), «Фарміраванне і вывучэнне грамадскай думкі» (2013—2014)[5].

У межах грамадскай дзейнасці ёсць удзельнікам Міжнароднага кансорцыума «ЕўраБеларусь»[7]. У 2013—2015 гады, як прадстаўнік Агенцтва гуманітарных тэхналогій—Цэнтра сацыяльных інавацый, двойчы абіралася ў склад Каардынацыйнага камітэта Беларускай нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці  (англ.) Усходняга партнёрства[8].

Remove ads

Бібліяграфія

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads