Інстытут сацыялогіі НАН Беларусі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інстыту́т сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — даследчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў студзені 1990 года.
На 2025 год уваходзіў у склад Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАНБ[5]. Інстытут сацыялогіі аказваў наступныя паслугі: збытавое даследаванне пакупнікоў, таварнага знака і рынка; апытанне грамадскай думкі, даследаванне перавагаў выбаршчыкаў і грамадска-гаспадарчы агляд двойчы на год; рэцэнзія даследавання, паслядыпломнае навучанне сацыёлагаў і падтрымка сацыялагічнага даследавання[6]. З 2010 года выдае штогадовы «Сацыялагічны альманах» на англійскай, беларускай і рускай мовах[7]. У аспірантуру і дактарантуру прымалі на 4 спецыяльнасці: эканамічная сацыялогія і дэмаграфія; сацыяльная структура, сацыяльныя інстытуты і працэсы; палітычная сацыялогія; сацыялогія культуры[8]. Сумесныя даследаванні ажыццяўлялі з навуковымі ўстановамі Літвы (Універсітэт Вітаўта Вялікага), Германіі, Расіі (Інстытут сацыялогіі РАН), Украіны (Кіеўскі політэхнічны інстытут)[9].
Remove ads
Структура
На 2025 год Інстытут сацыялогіі ўключаў 2 Цэнтры — Цэнтр аператыўных даследаванняў і Цэнтр паліталогіі — і 6 аддзелаў:
- сацыяльнай тэорыі і метадалогіі;
- сацыялогіі дзяржаўнага кіравання;
- рэгіянальнай сацыялогіі;
- сацыялогіі сацыяльнай сферы;
- сацыялогіі культуры;
- эканамічнай сацыялогіі[10].
Гісторыя
16 студзеня 1990 года Савет Міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 12 аб стварэнні Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук БССР[11] на аснове Рэспубліканскага цэнтра сацыялагічных даследаванняў (РЦСД) Інстытута філасофіі і права, які налічваў 5 аддзелаў, і 2 аддзелаў Інстытута эканомікі: навуказнаўства; дэмаграфіі і праблем народанасельніцтва. Сам РЦСД утварылі ў 1989 годзе ў складзе 5 аддзелаў: тэорыі, метадалогіі і методыкі сацыялагічных даследаванняў (загадчык Сяргей Шавель); сацыялогіі грамадскай думкі (Галіна Сакалова); сацыяльнай дынамікі сельскага насельніцтва (Аляксандр Крукоўскі); сацыяльных праблем моладзі (Мікалай Бараноўскі); сацыялагічных даследаванняў ідэалагічных працэсаў (Энгельс Дарашэвіч)[12]. На 1998 год у Інстытуце сацыялогіі налічвалася 7 навуковых аддзелаў: сацыяльнай палітыкі; сацыялогіі працы і эканамічнай сацыялогіі; сацыялогіі асобы і сацыяльнай стратыфікацыі; сацыялогіі культуры; сацыялогіі навукі; сацыяльнай дэмаграфіі і занятасці насельніцтва; сацыяльнай псіхалогіі асобы і калектыву. Кірункамі даследаванняў былі: зрухі ў будове грамадства, зацікаўленасцях і патрэбах па слаях насельніцтва, у іх становішчы і дзейнасці; будова рынку і рухомасць працоўнай сілы; паводзіны і асаблівасці ўзаемінаў асобы ва надзвычайных умовах сутыкнення і Чарнобыльскага бедства; назіранне і прадказанне грамадскага развіцця. Свае працы выдалі: Андрэй Ракаў «Дэмаграфічныя асновы народнагаспадарчага планавання» (1990), Вячаслаў Оргіш «Вытокі хрысціянства: культурна-гістарычны генезіс» (1991), Ванда Русецкая «Сацыядынаміка навуковага калектыву» (1992), Анатоль Рубанаў «Сацыяльны суб’ект: матывы і дзейнасць» (1994), Галіна Сакалова «Эканамічная сацыялогія» і акадэмік Яўген Бабосаў «Катастрофы: сацыялагічны аналіз» (1995), Валерый Кліменка «Адукацыя ў трансфармуемым грамадстве» (1996) і Яўген Бабосаў «Асновы канфлікталогіі» (1997)[13]. У 2007 годзе ў Інстытуце сацыялогіі стварылі магістратуру[14].
Remove ads
Навуковыя школы[15]
- Школа навуказнаўства і сацыялогіі навукі (Г. А. Несвятайлаў)
- Школа эканамічнай сацыялогіі і сацыялогіі працы (Г. М. Сакалова)
- Школа сацыялогіі сацыяльнай структуры, сацыяльных канфліктаў і катастроф (Я. М. Бабосаў)
- Школа тэорыі і метадалогіі сацыялагічных даследаванняў, сацыялогіі сацыяльнай сферы (С. А. Шавель)
Кіраўнікі
- Яўген Бабосаў (1990—1998)
- Васіль Бушчык (1998—2000)
- Георгій Явелькін (2000 — красавік 2008)
- Уладзімір Абушэнка (выканаўца абавязкаў; красавік—снежань 2008)
- Ігар Катляроў (снежань 2008—2018)
- Генадзь Коршунаў (22 жніўня 2018 — 18 верасня 2020)[16]
- Мікалай Мыслівец (з 25 чэрвеня 2021)[17]
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads