Аксель Ульрых

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аксель Ульрых (ням.: Axel Ullrich; нар. 19 кастрычніка 1943, Любань) — нямецкі анколаг, адзін з заснавальнікаў біятэхналогій. Член Леапальдзіны (2000) і Венгерскай АН (2013), кіраўнік аддзела малекулярнай біялогіі Інстытута біяхіміі імя Макса Планка. Адзін з распрацоўшчыкаў трастузумабу. Яго працы таксама паслужылі з’яўленню хумуліну і сунітынібу.

Хуткія факты Аксель Ульрых, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вывучаў біяхімію ў Цюбінгенскім універсітэце. У 1975 годзе атрымаў доктарскую ступень па малекулярнай генетыцы ў Гайдэльбергскім універсітэце. З’яўляўся постдокам у Каліфарнійскім універсітэце ў Сан-Францыска (1975—1977), пасля чаго ў 1978 годзе паступіў даследчыкам у Genentech там жа ў Сан-Францыска (працаваў да 1988 года). З 1988 года ўзначальвае аддзел малекулярнай біялогіі Інстытута біяхіміі імя Макса Планка. Адначасова з 2004 па 2007 гады даследчы дырэктар праекта Singapore Oncogenome (SOG). Сузаснавальнік трох біятэхналагічных кампаній: SUNGEN Inc. (ЗША, 1991), U3 Pharma AG (Германія), Axxima Pharmaceuticals AG (Германія). Ганаровы прафесар Second Military Medical University (Кітай) і Цюбінгенскага ўніверсітэта. Замежны ганаровы член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (2005), член Акадэміі Амерыканскай асацыяцыі даследаванняў раку (2014) і EMBO.

Апублікаваў больш за 450 артыкулаў у міжнародных часопісах і цытаваўся больш за 50 тыс. разоў, з’яўляючыся адным з найбольш цытуемых навукоўцаў у свеце.

Remove ads

Зноскі

1. Axel Ullrich // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Deutsche Nationalbibliothek Record #1012705676 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #1012705676 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 сакавіка 2015.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads