Еўрапейская акадэмія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Еўрапейская акадэмія (лац.: Academia Europaea) — грамадская няўрадавая арганізацыя, якая аб’ядноўвае вядучых вучоных еўрапейскіх краін. Створана ў 1988 годзе ў рамках канцэпцыі «Агульнаеўрапейскага дома» і аб’яднанай Еўропы. Акадэмія ўключае секцыі па ўсіх асноўных раздзелах прыродазнаўчых і гуманітарных навук,[8] выдае часопіс European Review .[9] Прэзідэнт (з 2021 года) — Мар’я Макараў (фінск.: Marja Makarow).
Штаб-кватэра Еўрапейскай акадэміі размешчана ў Лондане, у будынку Сенат-Хаўс Лонданскага ўніверсітэта на Малет-стрыт.[10]
Remove ads
Гісторыя
Канцэпцыя «Еўрапейскай акадэміі навук» узнікла на сустрэчы ў Парыжы еўрапейскіх міністраў навукі ў 1985 годзе. Затым Каралеўскае таварыства (Вялікабрытанія) у чэрвені 1986 года арганізавала сустрэчу ў Лондане шэрагу навукоўцаў, грамадскіх і палітычных дзеячаў, дзе была ўхвалена ідэя стварэння акадэміі.[11]
Academia Europaea была заснавана як «Еўрапейская акадэмія прыродазнаўчых, гуманітарных навук і літаратуры» (англ.: European Academy of Sciences, Humanities and Letters) на сходзе, які праходзіў у Кембрыджы ў верасні 1988 года. Першым прэзідэнтам быў абраны Арнольд Бёрджэн (англ.: Arnold Burgen). Міністр навукі Францыі Юбер Кур’ен (фр.: Hubert Curien), які пазней стаў другім прэзідэнтам акадэміі, выступіў з уступнай прамовай. Першае пленарнае паседжанне праходзіла ў Лондане ў чэрвені 1989 года, у той час Акадэмія ўжо налічвала 627 членаў.[11] Каралеўскае таварыства аказвала Academia Europaea эканамічную падтрымку, імкнучыся забяспечыць больш шырокае фінансаванне.[12]
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads