Аксумскае царства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аксумскае царства — старажытная дзяржава на тэрыторыі паўночнай Эфіопіі з цэнтрам у г. Аксум. Першыя звесткі пра Аксумскае царства адносяцца да I ст. н.э. Зручнае геаграфічнае становішча на гандлёвых шляхах з Індыі і Усходняй Афрыкі ў Міжземнамор’е спрыяла эканамічнаму і культурнаму росквіту Аксумскага царства.
З канца III стагоддзя дасягнула вялікай магутнасці. У час праўлення цара Эзана (пачатак IV ст.) заваявана Нубія, ішла барацьба (IV—VI ст.) з Хім’ярыцкім царствам за панаванне ў Паўднёвай Аравіі. У IV стагоддзі ў Аксумскае царства пранікла хрысціянства. Пасля захопу персамі Паўднёвай Аравіі (VI ст.) і арабамі Егіпта (VII ст.) пачаўся эканамічны і палітычны заняпад, паступова Аксумскае царства распалася.
Remove ads
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аксумскае царства
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads