Актыніі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Актыніі, або Марскія анемоны (Actiniaria) — атрад марскіх кішачнаполасцевых жывёл.
Remove ads
Апісанне
Існуюць як адзіночныя, радзей каланіяльныя бесшкілетныя каралавыя паліпы. Каля 1,5 тыс. відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных і субтрапічных морах.
Прадстаўнікі пазбаўленыя мінеральнага шкілета. Цыліндрычнай формы, у папярочніку аз некалькіх міліметраў да 1,5 м, з венчыкам шчупальцаў вакол рота, звычайна ярка афарбаваныя. Сядзячыя або павольна перамяшчаюцца, закопваюцца ў грунт, зрэдку плаваюць. Кормяцца дробнымі воднымі жывёламі, у т.л. рыбамі. Размнажэнне палавое і вегетацыйнае дзяленнем. Для многіх характэрны сімбіёз з ракамі-пустэльнікамі і іншымі беспазваночнымі.
Дотык шчупальцаў да чалавека можа выклікаць апёк скуры.
Remove ads
Літаратура
- Актыніі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads