Акт аб капітуляцыі Японіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Акт аб капітуляцыі Японіі
Remove ads

Капітуляцыя Японскай імперыі (яп.: 日本の降伏) адзначыла сабой завяршэнне Другой сусветнай вайны, у прыватнасці вайны на Ціхім акіяне і савецка-японскай вайны.

Хуткія факты Акт аб капітуляцыі Японіі, Тып дагавора ...

10 жніўня 1945 Японія афіцыйна заявіла пра гатовасць прыняць Патсдамскія ўмовы капітуляцыі з абмоўкай адносна захавання структуры імператарскай улады ў краіне. 11 жніўня ЗША адпрэчылі японскую папраўку, настойваючы на формуле Патсдамскай канферэнцыі; у выніку 14 жніўня Японія афіцыйна прыняла ўмовы капітуляцыі і паведаміла пра гэта саюзнікам.

Фармальная капітуляцыя падпісана 2 верасня 1945 года ў 9:02 па такійскім часе на борце амерыканскага лінкора «Місуры» ў Такійскім заліве.

Remove ads

Асобы, якія падпісалі акт

Thumb Саюзнікі. Генерал Макартур чытае прамову. Ззаду, злева направа — Фрэзер, Дзеравянка, Блэмі, Косгрэйв, Леклерк, Хелфрых, Ізіт.
Thumb Прадстаўнікі Японскай імперыі. Наперадзе — Сігэміцу і Умэдзу. У другім раду, злева направа — генерал-маёр Нагай Яцудзі, начальнік даследчага аддзела МЗС Акадзакі Кацуа, контр-адмірал Таміёка Тадатосі, сакратар МЗС Касэ Тасікадзу, генерал-лейтэнант Міякадзі Суіці. У трэцім раду, злева направа, стаяць контр-адмірал Ёкаяма Іціра, супрацоўнік МЗС Ота Сабура, контр-адмірал Сіба Кацуа і палкоўнік Сугіта Ітыдзі.

Падпісанне акту

Remove ads

Гл. таксама

  • Акт аб капітуляцыі Германіі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads