Акіянаграфічны музей Манака

From Wikipedia, the free encyclopedia

Акіянаграфічны музей Манакаmap
Remove ads

Акіянаграфічны музей Манака (фр.: Musée océanographique de Monaco) — аб'ядноўвае ўласна музей і акіянаграфічны інстытут у Манака. Музей быў заснаваны ў 1889 годзе князем Манака Альбертам I, акіянаграфічны інстытут адкрыўся ў 1906 годзе. З 1957 года дырэктарам музея быў Жак Іў Кусто. У сакавіку 2010 музей адзначаў стагоддзе з дня нараджэння навукоўца.

Хуткія факты Акіянаграфічны музей Манака Musée océanographique de Monaco, Заснаваны ...
Remove ads

Калекцыя

Музей мае выдатную калекцыю розных відаў марской фаўны ў форме пудзілаў і шкілетаў. Музейныя зборы таксама складаюцца з вялікай колькасці разнастайных аб'ектаў, якія адносяцца да мора і марской справы, такіх як мадэлі караблёў, марскія прылады, зброя і гэтак далей.

Акварыум размешчаны ў сутарэннай частцы будынка і дазваляе наведвальнікам азнаёміцца з жывымі экзэмплярамі каля 4000 відаў рыб і каля 200 відаў бесхрыбтовых. Галоўным чынам прадстаўлены марскія экасістэмы тропікаў і Міжземнага мора.

Remove ads

Галерэя

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads