Уільям Крыстафер Хэндзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уільям Крыстафер Хэндзі (анг. William Christopher Handy; 16 лістапада 1873, Фларэнцыя, штат Алабама, ЗША - 28 сакавіка 1958, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі кампазітар, аўтар песень у стылі блюз, трубач, карнетыст і аранжыроўшчык. Яго роля ў гісторыі музыкі шматлікімі крытыкамі адзначана мянушкай «бацька блюзу» (англ.: Father of the Blues).
Remove ads
Біяграфія
Уільям Хэндзі нарадзіўся 16 лістапада 1873 года ў горадзе Фларэнцыя, штат Алабама, ЗША ў сям'і прапаведніка. У дзяцінстве і юнацтве ён атрымаў досыць добрую адукацыю, скончыўшы агульнаадукацыйную школу і Кентукійскі музычны каледж. Пасля каледжа Уільям нядоўгі час працаваў настаўнікам, змяніў мноства прафесій, пакуль не заняўся музычнай кар'ерай. У 1893 годзе Хэндзі арганізаваў скрыпічны аркестр «The Lauzetta Quartet», з якім выступаў на Сусветнай кірмашы ў Чыкага. У 1895 годзе ён пачаў граць у аркестры «Bessemer Brass Band», а праз год стаў кіраўніком танцавальнага аркестра «Mahara's Minstrels», які гастраляваў па паўднёвых штатах ЗША і Кубе.
Remove ads
Зноскі
- W.C. Handy // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- W. C. Handy // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 24 лістапада 2019.
- Find a Grave — 1996. Праверана 2 ліпеня 2024.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads