Алебарда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алебарда (ням.: Hellebarde[1] ці ням.: Aalbarte, італ.: alabarda, фр.: hallebarde) — старадаўняя халодная колюча-рубячая дрэўкавая зброя, доўгая (да 2,5 м) плоская або гранёная дзіда з прымацаванай да яе сякерай або лязом у выглядзе маладзіка для сцягвання кавалерыстыаў з каня.

З’явілася ў Еўропе ў канцы XIII стагоддзя, у Вялікім Княстве Літоўскім ]], магчыма, у XV стагоддзя (упамінаецца з 1-й паловы XVI стагоддзя). Першапачаткова была ў ВКЛ зброяй наёмных пехацінцаў, для феадальнага апалчэння не характэрна. Алебарды 2-й паловы XVI стагоддзя знойдзены ў рацэ Нёман у горадзе Гродна і ў рацэ Піна ў Пінску. Алебарда XV стагоддзя зберагаецца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.
Да канца XIX стагоддзя — зброя парадных падраздзяленняў, а таксама палацавай і гарадской варты.
Remove ads
Зноскі
- Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4.. — С. 59.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads