Піна

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Піна
Remove ads

Піна — рака ў Іванаўскім і Пінскім раёнах Беларусі, левы прыток Прыпяці.

Хуткія факты Піна, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі складае 40 км. Плошча вадазбору — 2460 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 8,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 0,01 .

Remove ads

Назва

На думку М. Фасмера, назва ракі Піна звязаная са ст.-інд. pīnás «тлусты, тоўсты», páyatē «напаўняецца», páyas «сок, вада». Параўн. піць[1].

На думку В. Жучкевіча, назва ракі славянская, утвораная ад асновы пін, сэнсавае значэнне якой «прыпынак, прыстань, вір у рацэ, гаць». Параўн. беларускія словы спыніць, упынак, запынь, упын, пыніць, украінскае зупинка і г. д.[2].

На думку У. Тапарова, назва Піна балцкага паходжання. Балцкія назоўныя аналагі — прускія тапонімы Pinno, Pynouwe, літоўскі гідронім Pynauja[3].

Згодна з народна-этымалагічнай версіяй, назва Піны ад украінскага (паляшуцкага) піна «пена», якая па рацэ плавала[крыніца?].

Remove ads

Асноўныя прытокі

Справа: канава Выценская, канава Таўкачыха, канава Кобельская, канава каля вёскі Хамічава, Ступа.
Злева: Струга, Няслуха, Піліпаўка.

На рацэ

Гарады: Пінск (порт).

Гідраграфія

Пачынаецца каля вёскі Пераруб Іванаўскага раёна, вусце — ў межах Пінска. Паводле меркавання некаторых даследчыкаў рака бярэ свой пачатак каля вёскі Дубай Пінскага раёна (даўжыня рэчышча 27 км).

Воднасць ракі падтрымліваецца перакідам часткі сцёку з Прыпяці праз сістэму Выжаўскага і Белаазерскага каналаў. Піна з’яўляецца часткай Дняпроўска-Бугскага канала.

Цячэ па нізіне Прыпяцкага Палесся. Даліна невыразная, зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Рэчышча слабазвілістае, шырынёй 30—40 м. У выніку каналізавання лукавіны ракі выпрастаныя, рэчышча паглыблена на перакатах.

У басейне ракі знаходзяцца азёры Акуніна, Гарынец, Пясчанае, Расне, Семяховічы і іншыя.

Remove ads

Зноскі

  1. М. Фасмер. Этимологический словарь русского языка. Т. 3. Москва, 1987. С. 263.
  2. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 290.
  3. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 201.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads