Алег Іванавіч Дзярновіч

беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia

Алег Іванавіч Дзярновіч
Remove ads

Алег Іванавіч Дзярновіч (нар. 19 жніўня 1966, Мінск, Беларуская ССР) — беларускі гісторык, археолаг, археограф, выдавец. Спецыяліст па гісторыі і крыніцазнаўстве Вялікага Княства Літоўскага XIII—XVII стагоддзяў, гістарычнай памяці пра Вялікае Княства Літоўскае. Кандыдат гістарычных навук (2004), дацэнт[2].

Хуткія факты Алег Іванавіч Дзярновіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

У 1990 годзе скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1988—1991 гадах працаваў археолагам у Інстытуце «Белспецпраектрэстаўрацыя». З 1991 па 1994 гады навучаўся ў аспірантуры Інстытута гісторыі АН Беларусі.

З 1994 па 2004 гады працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Інстытута гісторыі НАН Беларусі, з 2004 па 2005 гады — навуковым супрацоўнікам. У 2004 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносін Вялікага Княства Літоўскага і Лівоніі ў канцы XV — першай палове XVI стст. (Сістэматызацыя і актавы аналіз)» (навуковы кіраўнік Георгій Галенчанка). З 2005 года — старшы навуковы супрацоўніка аддзела ўсеагульнай гісторыі, міждзяржаўных і міжнародных адносін.

У 1992, 2002, 2004 гадах стажыраваўся пры Варшаўскім універсітэце; у 2005 годзе — у Вышэйшай школе сацыяльных даследаванняў (EHESS, Парыж)

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Найбольшы ўплыў на фарміраванне гістарычнага светапогляду аказалі Э. М. Загарульскі, У. С. Кошалеў, В. Н. Рабцэвіч, К. А. Равяка, В. А. Фядосік.

Даследуе гісторыю Балтыйскага рэгіёна і балтыйскай палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, крыніцазнаўства гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі, Метрыку Вялікага Княства Літоўскага, нямецкую гістарыяграфію гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Заснавальнік і галоўны рэдактар штогадовага навуковага альманаха «Metriciana: Даследаванні і матэрыялы Метрыкі Вялікага Княства Літоўскага» (выдаецца з 2001 года, неперыядычна)[2]. Рэдагуе перыядычныя выданні «ATHENAEUM: Commentarii Historiæ et Culturae» і «ШУФЛЯДА: Часопіс Найноўшае Гісторыі».

Remove ads

Дзейнасць пасля 2020 года

Пасля задушэння рэжымам Лукашэнкі пратэстаў супраць фальсіфікацый вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, а таксама поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну Алег Дзярновіч удзельнічаў у афіцыйных сустрэчах з высокапастаўленымі чыноўнікамі Лукашэнкі (намеснік міністра культуры)[3].

Таксама Дзярновіч удзельнічаў 3 чэрвеня 2023 года ў мерапрыемстве «Першы расійска-беларускі форум гісторыкаў» (руск. Первый российско-белорусский форум историков). Мерапрыемства, згодна з заявамі арганізатараў, мела на мэце абмеркаванне «актуальных пытанняў супольнай гістарычнай памяці двух народаў, фарміравання супольнай навукова-адукацыйнай прасторы і перспектыў яе далейшай інтэграцыі»[4]. Разам з Дзярновічам удзельнікамі форуму былі сярод іншага дырэктар Службы знешняй выведкі Расіі Сяргей Нарышкін[5], а таксама расійскі прапагандыст Аляксандр Дзюкаў[6]. Як Нарышкін, так і Дзюкаў знаходзяцца пад персанальнымі санкцыямі Еўрапейскага саюза, а таксама іншых краінаў Захаду.

Крытыка

Іншы беларускі гісторык, Генадзь Сагановіч, дэманстраваў у даробку Дзярновіча прыклады запазычанняў без указання аўтарства іншых гісторыкаў. Паводле Сагановіча, праца Дзярновіча Метадалагічныя праблемы даследавання нямецкай каланізацыі рэгіёна паўднёва-усходняй Балтыі змяшчае непазначаныя запазычанні з працаў Веры Матузавай і Яўгеніі Назаравай (гл. таксама: плагіят)[7]:

Спачатку А. Дзярновіч узяўся паказваць, як змянялася разуменне таго, што такое крыжовы паход, і чым ён адрозніваўся ад святой вайны. Ясная рэч, калі глыбока ведаць гістарыяграфію прадмета, то ў ёй можна прасачыць змену канцэпцый і адрозненні падыходаў у залежнасці ад школы і эпохі, але гэта немагчыма зрабіць пры выпадковым наборы публікацый ды іх павярхоўнай характарыстыцы. Як выявілася, артыкул шмат у якіх месцах нагадвае канспект агляду гістарыяграфіі крыжовых паходаў у Прыбалтыку, змешчаны ў выданні Веры І. Матузавай і Яўгеніі Л. Назаравай „Крестоносцы и Русь. Конец ХII — 1270 г.” (які, акрамя іншага, таксама заслугоўвае сур’ёзнай крытыкі), а часам пераходзіць у літаральнае перапісванне.

Паводле Сагановіча, гэтыя навуковыя распрацоўкі Дзярновіча не толькі змяшчаюць запазычанні без указання аўтарства, але таксама характарызуюцца «павярхоўны[м] падыход[ам] да абранай тэмы» і няведаннем сучасных навуковых працаў[8].

Remove ads

Узнагароды

Грамата (2016) і дыплом І ступені (2018) Інстытута гісторыі НАН Беларусі[2].

Творы

Кнігі

  • «…in nostra Livonia»: Дакументальныя крыніцы па гісторыі палітычных адносінаў паміж Вялікім Княствам Літоўскім i Лівоніяй у канцы XV — першай палове XVI стст.: Сістэматызацыя i актавы аналіз / Алег І. Дзярновіч; [Навук. рэд. Г. Я. Галенчанка]; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Athenaeum, 2003. — ISBN 985-6374-01-4.
  • Віцебска-Рыжскія акты XIII—XVII ст.: дагаворы i службовая карэспандэнцыя паміж органамі кіравання горада Віцебска i ганзейскага горада Рыгі (з былога комплекса Ruthenica Дзяржаўнага Гістарычнага Архіва Латвіi) / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут гісторыі; падрыхтаваў А. Дзярновіч. Вып. 1: Дакументы гаспадарча-гандлевыя, XV—XVI стст. — Мн.: Athenaeum, 2005. — 87 с. — (Athenaeum: commentarii historiae et culturae; т. 11). — ISBN 985-6374-14-6.
  • Нонканфармізм у Беларусі, 1953—1985 = Belarusian nonconformism: даведнік / аўтар-укладальнік А. Дзярновіч. Т. 1. — Мн.: Athenaeum, 2004. — 251 с. — (Athenaeum; Т. 9: Калекцыя «Архіў наўноўшае гісторыі»). — ISBN 985-6374-08-1.
  • Фрэскі гісторыі: артыкулы і эсэ па гісторыі і цывілізацыі Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы / Алег Дзярновіч. — Мн.: Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы, 2011. — 244 с. — ISBN 978-985-500-490-6.

У сааўтарстве

  • Лёс Крэва / А. І. Дзярновіч, А. А. Трусаў, І. М. Чарняўскі. — Мн.: Полымя, 1993. — 48 с. — ISBN 5-345-00625-3.

Артыкулы

  • Альманах «METRICIANA» — творчая пляцоўка для даследчыкаў Метрыкі ВКЛ / Алег Дзярновіч // Беларускі гістарычны часопіс. — 2005. — № 1. — С. 70—72.
  • Апошні пазітывіст: да 70-годдзя Георгія Галенчанкі / Алег Дзярновіч // Silva rerum nova: штудыі ў гонар 70-годдзя Г. Я. Галенчанкі / [укладальнікі: А. Дзярновіч, А. Семянчук]. — Вільня—Мінск: Aidai—Athenæum, 2009. — 311 с., [4] л. іл. — С. 26—33. — (Athenæm commentarii historiæ et culturæ; т. 12). — ISBN 978-9955-656-63-0.
  • Незаконны досвед: канібалізм у Вялікім княстве Літоўскім і Інфлянтах у XVI—XVIII стст. — паміж інвектывамі храністаў і досведам культурнай антрапалогіі / Алег Дзярновіч // Silva rerum nova: штудыі ў гонар 70-годдзя Г. Я. Галенчанкі / [укладальнікі: А. Дзярновіч, А. Семянчук]. — Вільня—Мінск: Aidai—Athenæum, 2009. — 311 с., [4] л. іл. — С. 84—95. — (Athenæm commentarii historiæ et culturæ; т. 12). — ISBN 978-9955-656-63-0.
  • Толькі праз крыніцы (да 70-годдзя Георгія Галенчанкі) / А. І. Дзярновіч // Беларускі археаграфічны штогоднік. — 2007. — Вып. 8. — С. 253—263.
  • Пошукі Айчыны: «Літва» і «Русь» у сучаснай беларускай гістарыяграфіі Архівавана 15 красавіка 2022. / А. Дзярновіч // Палітычная сфера. — 2012. — № 18—19(1—2). — С. 30—53.
  • Жамойць і Літва / А. Дзярновіч // Наша ніва. — 22 чэрвеня 2013.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads