Алег Ігнатавіч Семянкоў

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алег Ігнатавіч Семянкоў (нар. 4 чэрвеня 1935, Мінск) — беларускі спецыяліст у галіне інфарматыкі і вылічальнай тэхнікі. Кандыдат тэхнічных навук (1966), старшы навуковы супрацоўнік (1968), прафесар (1982).

Хуткія факты Алег Ігнатавіч Семянкоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут (спецыяльнасць «Сінхронна-сочачыя сістэмы», 1959), Інстытут аўтаматыкі і тэлемеханікі АН СССР (аспірантура, 1965).

Месца работы, пасада: Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі АН БССР (1961—1965), Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР (1965—1987, намеснік дырэктара па навуковай рабоце, з 1970 — дырэктар інстытута, загадчык лабараторыі спецыялізаваных устройстваў вылічальнай тэхнікі), Мінскі НДІ прыборабудавання (з 1987, начальнік аддзялення), Інстытут радыяцыйнай бяспекі (з 1991, намеснік дырэктара), Беларускі інстытут інфармацыі і прагнозу пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 1993, намеснік дырэктара, в. а. дырэктара), Прэзідыум НАН Беларусі (з 1998, намеснік вучонага сакратара, начальнік аддзела міжнародных сувязей), Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі (з 2002, аддзел сумесных праграм касмічных і інфармацыйных тэхналогій, вядучы навуковы супрацоўнік).

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Навуковыя інтарэсы: тэорыя сістэм аўтаматызаванага праектавання; тэхнічныя і праграмныя сродкі сістэм камп’ютарнай графікі; геаметрычнае мадэляванне і апаратна-праграмныя комплексы САПР у машына- і прыборабудаванні.

Узнагароды

Літаратура

  • Савік М. П. Семянкоў Алег Ігнатавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 322. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  • Семенков Олег Игнатьевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 628—629.
  • Семенков Олег Игнатьевич // Объединенный институт проблем информатики НАН Беларуси : 40 лет. — Минск, 2005. — С. 75—78. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads