Алег Аляксандравіч Атрошчанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Аляксандравіч Атро́шчанка[1] (19 ліпеня 1940, Рэчыца, Гомельская вобласць — 21 мая 2017) — беларускі спецыяліст у галіне лесаўпарадкавання. Доктар сельскагаспадарчых навук (1987), прафесар (1988). Ганаровы доктар Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай лесатэхнічнай акадэміі (2005), старшыня Беларускай асацыяцыі лясной сертыфікацыі (2005).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка», 1962; аспірантура, спецыяльнасць «Лесаўпарадкаванне і лясная таксацыя», 1967).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1967—2015, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лесаўпарадкавання, прафесар, у 1991—2006 — загадчык кафедры).
Навуковая дзейнасць
Навуковыя інтарэсы: лесаўпарадкаванне; лясная таксацыя; інфармацыйныя тэхналогіі і аэракасмічныя метады; геаінфармацыйныя тэхналогіі ў лясной гаспадарцы; матэматычнае мадэляванне лесагаспадарчых вытворчасцей.
Узнагароды
Званне «Заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь» (1998), медаль «За працоўныя заслугі» (2005), нагрудны знак «Выдатнік адукацыі» (2000) і інш.
Бібліяграфія
- Система моделирования и прогноза роста древостоев (на примере БССР) : автореферат диссертации … доктора сельскохозяйственных наук : 06.03.02 / Атрощенко Олег Александрович. — Киев, 1986.
- Компьютерные технологии в лесном хозяйстве / О. А. Атрощенко. — Минск, 2006.
- Лесная таксация / О. А. Атрощенко. — Минск, 2009.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads