Алег Валянцінавіч Жынгель

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алег Валянцінавіч Жынгель (нар. 19 сакавіка 1967, Глыбокае) — беларускі банкір і дэпутат.

Хуткія факты Алег Валянцінавіч Жынгель ...

Біяграфія

Нарадзіўся 19 сакавіка 1967 года ў горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці[1].

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт[1].

Праходзіў службу ў Савецкай Арміі[1]. Працаваў начальнікам Глыбоцкага ўчастка інкасацыі Віцебскага абласнога ўпраўлення інкасацыі, начальнікам Глыбоцкага ўчастка інкасацыі Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці; старшым эканамістам, начальнікам крэдытнага аддзела аддзялення АКБ «Белаграпрамбанк» у Глыбокім; кіруючым аддзялення ААТ «Белаграпрамбанк» у Глыбокім; начальнікам філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» — Віцебскае абласное ўпраўленне[1]. Начальнік рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк»[1].

Дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання[1].

Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 7-га склікання[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «110 гадоў прафсаюзнаму руху Беларусі», «100 гадоў Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь», «75 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў»; ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Беларусі, ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Віцебскага аблвыканкама, Лёзненскага райвыканкама; узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік Белаграпрамбанка» і інш.[1].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads