Алег Іванавіч Вялічка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Але́г Іва́навіч Вялі́чка (нар. 6 сакавіка 1959, в. Масявічы, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларускі хірург, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III i IV скліканняў.

Хуткія факты Алег Вялічка, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 6 сакавіка 1959 года ў вёсцы Масявічы (цяпер у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут у 1982 годзе, атрымаў спецыяльнасць лекара-хірурга, лекара-арганізатара аховы здароўя вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Працаваў інтэрнам, траўматолагам, хірургам Брэсцкага гарадскога бальніцы хуткай дапамогі, галоўным урачом брэсцкай паліклінікі № 1, галоўным урачом бальніцы хуткай дапамогі[1]. У 2004 скончыў Беларускую медыцынскую акадэмію паслядыпломнай адукацыі.

17 кастрычніка 2004 года абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання. З 16 лістапада 2004 выконваў функцыі старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, справах сям’і і моладзі.

28 верасня 2008 года абраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4 склікання па Брэсцкай Заходняй выбарчай акрузе № 1[2]. Займаў у ёй пасаду старшыні тае самае камісіі[1].

Падчас дэпутацкага тэрміна таксама быў дэпутатам Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, уваходзіў у склад камісіі па сацыяльнай палітыцы, навуцы, культуры і гуманітарных пытаннях[3].

У 2012 скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. 22 кастрычніка 2012 года прызначаны галоўным урачом Брэсцкай цэнтральнай гарадской бальніцы[4].

У 2016 годзе прызначаны намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама[5].

Remove ads

Узнагароды

Remove ads

Сям’я

Жанаты, мае дачку[1].

Зноскі

  1. Величко Олег Иванович (руск.)(недаступная спасылка). Депутатский корпус. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2012. Праверана 29 лютага 2012.
  2. Величко Олег Иванович (руск.). Структура и состав → Депутаты Парламентского Собрания → от Республики Беларусь. Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі. Праверана 8 лістапада 2012.(недаступная спасылка)
  3. Тамара Тиборовская.. Бывшие депутаты трудоустраиваются. Главврачом Брестской ЦГБ назначен Олег Величко (руск.). tomin (30 кастрычніка 2012). Праверана 8 лістапада 2012.
  4. Кадравыя пытанні // Раённыя будні. — 29 кастрычніка 2016. — № 84 (9935). — С. 1.
  5. Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 6 снежня 2011 г. № 569 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь». Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (7 снежня 2011). Праверана 8 лістапада 2012.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads