Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь (Мінспорту Беларусі) — рэспубліканскі орган дзяржаўнага кіравання, які праводзіць дзяржаўную палітыку ў галіне фізічнай культуры і спорту. Каардынуе дзейнасць у гэтай сферы іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання.
Remove ads
Кіраўніцтва
- Міністр — Сяргей Міхайлавіч Кавальчук.
- Першы намеснік Міністра — Аляксандр Вікенцьевіч Дараховіч.
- Намеснік Міністра — Аляксандр Іванавіч Баравуля.
- Намеснік Міністра — Алег Яўстаф’евіч Андрэйчык.
Задачы
Паводле статута ведамства мае наступныя задачы:
- парадкаванне фізічнага выхавання;
- распрацоўка захадаў пашырэння фізічнага выхавання;
- правядзенне доследаў выніковасці аздараўлення насельніцтва, дзіцячых і юнацкіх гульняў, гульняў вышэйшых дасягненняў;
- узгадненне фізічнага выхавання і гульняў сярод непрацаздольных асоб;
- правядзенне гульняў у Беларусі.
Гісторыя
10 лістапада 1995 года Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 456 створана Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь.
Згодна з указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 10 верасня 2025 года № 329 Міністэрства спорту і турызму з 1 студзеня 2026 года будзе перайменавана ў Міністэрства спорту[2].
Падначаленыя арганізацыі
- Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва
- Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр спорту
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры
- Рэспубліканская дзяржаўная вучэльня алімпійскага рэзерву
- Дзяржаўная ўстанова «Белспортзабеспячэнне»
- Навукова-тэхнічнае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Кампак»
- Нацыянальныя спартыўныя латарэі
- Рэдакцыя газеты «Спартыўная панарама»
- Чыжоўка-Арэна
- Рэспубліканскі цэнтр алімпійскага рэзерву па гандболе
Remove ads
Кіраўнікі
- Уладзімір Мікалаевіч Рыжанкоў (20 лістапада 1995 года — 12 снежня 1996 года);
- Уладзімір Іосіфавіч Макейчык (13 студзеня 1997 года — 16 сакавіка 1998 года);
- Мікалай Канстанцінавіч Ананьеў (16 сакавіка 1998 года — 16 красавіка 1999 года);
- Яўген Мікалаевіч Ворсін (16 красавіка 1999 года — 23 студзеня 2003 года);
- Юрый Леанідавіч Сівакоў (23 студзеня 2003 года — 6 ліпеня 2005 года);
- Аляксандр Уладзіміравіч Грыгараў (6 ліпеня 2005 года — 26 чэрвеня 2009 года);
- Алег Леанідавіч Качан (26 чэрвеня 2009 года — 28 кастрычніка 2012 года);
- Аляксандр Ігаравіч Шамко (31 кастрычніка 2012 года — 15 лютага 2018 года);
- Сяргей Міхайлавіч Кавальчук (5 сакавіка 2018 года — цяперашні час).
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads