Алег Віталевіч Іваноў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алег Віталевіч Іваноў (нар. 11 чэрвеня 1978, Магілёў) — беларускі інжынер-тэхнолаг і дэпутат.

Хуткія факты Алег Віталевіч Іваноў, Нараджэнне ...

Біяграфія

Нарадзіўся 11 чэрвеня 1978 года ў горадзе Магілёў[1].

Скончыў Магілёўскі тэхналагічны інстытут па спецыяльнасці «Тэхналогія захоўвання і перапрацоўкі жывёльнай сыравіны», а таксама спецыяльны факультэт перападрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт»[1].

Служыў у Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь[1].

Працаваў майстрам каўбасна-кулінарнага цэха, намеснікам начальніка гэтага цэха Гродзенскага мясакамбіната; дырэктарам ТАА «Велес-Міт»; намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці і якасці Гродзенскага мясакамбіната[1]. Генеральны дырэктар гэтага прадпрыемства[1].

Дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў 29-га склікання[1].

Дэлегат VI і VII Усебеларускіх народных сходаў[1].

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Гродзенскай вобласці (вылучаны ад горада Гродна)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні[1].

Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь»[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджаны Падзякай старшыні Гродзенскага аблвыканкама, ганаровай граматай Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў, падзячным лістом старшыні адміністрацыі Ленінскага раёна Гродна[1].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads