Алег Мікалаевіч Елісеенкаў

беларускі кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алег Елісеенкаў (21 верасня 1958(1958-09-21), Спас-Дземенск, Калужская вобласць26 кастрычніка 2024(2024-10-26)[1]) — беларускі кампазітар, харавы дырыжор, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Алег Мікалаевіч Елісеенкаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 21 верасня 1958 года ў Спас-Дземенску ў сям’і настаўніцы і музыканта.

Вырас у Маладзечне, куды бацькі пераехалі ў хуткім часе пасля нараджэння сына. Яго бацька быў адным з першых выкладчыкаў Маладзечанскага музычнага вучылішча.

У 1973 годзе скончыў Маладзечанскае музычнае вучылішча па спецыяльнасці «Тэорыя музыкі».

З’яўляўся дацэнтам кафедры мастацтва эстрады Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, кіраваў студыяй «Гран-пры» Дзяржаўнага канцэртнага аркестра. Адыграў вялікую ролю ў станаўленні маладых выканаўцаў Таццяны Путырскай, Валерыя Дзідзюлі, Дзмітрыя Калдуна, Пятра Ялфімава. Таксама сярод яго выхаванцаў Вера Карэтнікава, Слава Нагорны і група «Ванільнае неба», якая ў 2005 годзе заняла ўсе верхнія радкі хіт-парада Першага нацыянальнага тэлеканала «На скрыжаваннях Еўропы».

Член грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз кампазітараў».

Памёр 26 кастрычніка 2024 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[2].

Remove ads

Творчасць

Напісаў музыку да песень Андрэя Хлястова «Спасибо тебе», «Ты такая», «Невеста»; Ірыны Дарафеевай «Ветразь кахання»; Алесі «Не потеряй», «Птицы», «Усмешка»; большасці песень з рэпертуару Аляксандра Саладухі.

Узнагароды

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads