Алег Міхайлавіч Табанюхаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Але́г Міха́йлавіч Табаню́хаў (нар.1 сакавіка 1956, г. Горкi, Магілёўская вобласць) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане.

Хуткія факты Алег Міхайлавіч Табанюхаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменскай Рэспубліцы ...
Remove ads

Біяграфія

У 1984 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці эканоміка і арганізацыя сельскай гаспадаркі; у 1996 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці дзяржаўнае кіраванне. 

Намеснік старшыні Горацкага раённага выканаўчага камітэта; намеснік старшыні, першы намеснік старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта; начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і рынку рыбапрадуктаў Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; першы намеснік Старшыні Праўлення Белкаапсаюза; намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта; кіраўнік аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі ў г. Санкт-Пецярбургу.

З верасня 2013 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Туркменістане. 12 верасня 2019 года быў вызвалены з пасады[1].

Remove ads

Сям’я

Жанаты, мае дзвюх дачок.

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 340 «О В. В. Бескостом» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 верасня 2019).
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads