Энвер Рызаевіч Барыеў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Энве́р Рыза́евіч Бары́еў (нарадзіўся 2 кастрычніка 1964 года, Алі-Байрамлы, Азербайджанская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь (2005—2010), пасол у Туркменістане (2011—2013).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў г. Алі-Байрамлы Азербайджанскай ССР у 1964 г.
У 1985 годзе скончыў Львоўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча МУС СССР, у 1991 годзе — Вышэйшую інжынерную пажарна-тэхнічную школу МУС СССР.
Служыў ва Узброеных Сілах, МУС, КДБ, памежных войсках.
1991—1996 гады — на розных пасадах у Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры пажарнай бяспекі Галоўнай упраўлення ваенізаванай пажарнай службы МУС Беларусі.
1996—1999 — першы намеснік начальніка Галоўнае ўправы ваенізаванай пажарнай службы МУС — начальнік штабу.
Са жніўня 1999 года — першы намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 29 снежня 2004 года — выканаўца абавязкаў кіраўніка МНС.
22 сакавіка 2005 года — 29 снежня 2010 — міністр па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь.
26 жніўня 2011 года прызначаны паслом Беларусі ў Туркменістане[1]. 16 мая 2013 году быў адстаўлены з гэтай пасады.
Кандыдат педагагічных навук, дацэнт. Мае больш за 100 навуковых публікацыяў.
Генерал-лейтэнант унутранай службы.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За бездакорную службу» II, III ступеняў, медалямі іншых краін.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads