Алег Нічыпаравіч Шаблоўскі
беларускі фізік, спецыяліст у галіне гідрагазадынамікі і цеплафізікі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Нічыпаравіч Шаблоўскі (нар. 24 жніўня 1948, Мінск) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне гідрагазадынамікі і цеплафізікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), старшы навуковы супрацоўнік (1974), прафесар (1996). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1999).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 24 снежня 1948 года ў Мінску.
Скончыў Томскі дзяржаўны ўніверсітэт імя В. У. Куйбышава (механіка-матэматычны факультэт, 1971; аспірантура, 1974), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2001).
Працаваў у Томскім дзяржаўным універсітэце (1974—1981; НДІ прыкладной механікі і матэматыкі, старшы навуковы супрацоўнік); Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (з 1981, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Тэхнічная механіка», дацэнт, з 1983 — загадчык кафедры «Механіка»).
Навуковыя інтарэсы: механіка суцэльнага асяроддзя; газавая дынаміка; гідрадынаміка; цеплафізіка.
Remove ads
Узнагароды
- Прэмія імя П. В. Сухога (2000).
Бібліяграфія
- Исследование конвективно-волновых процессов переноса импульса и тепла в нелинейных средах : диссертация … доктора физико-математических наук : 01.04.14 : защищена 20.10.1993 : утверждена 14.01.1994 / Шабловский Олег Никифорович. — Москва, 1993.
- Динамика вихрей и теплоперенос в потоке вязкой жидкости / О. Н. Шабловский. — Гомель, 2001.
- Релаксационный теплоперенос в нелинейных средах / О. Н. Шабловский. — Гомель, 2003.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads