Алег Сцяпанавіч Сітнікаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Алег Сцяпанавіч Сітнікаў (20 сакавіка 1914, Новаархангельск, Елісаветградскі павет, Херсонская губерня, Расійская імперыя — ?) — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканомікі прамысловасці. Доктар эканамічных навук (1965), прафесар (1969).

Хуткія факты Алег Сцяпанавіч Сітнікаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 20 сакавіка 1914 года ў Новаархангельску Елісаветградскага павета Херсонскай губерні Расійскай імперыі (цяпер — Кіраваградская вобласць Украіны).

Скончыў Горкаўскі індустрыяльны інстытут (1939).

Працаваў у Горкаўскім аўтамабільным заводзе (1934—1950), Мінскім аўтамабільным заводзе (1950—1954, намеснік дырэктара), Мінскам абласном упраўленні мясцовай і паліўнай прамысловасці (1954—1956, начальнік упраўлення), Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце (1956—1958, намеснік старшыні), АН БССР (1958—1970; Інстытут машыназнаўства — загадчык лабараторыі, намеснік дырэктара, Інстытут эканомікі — намеснік дырэктара, загадчык сектара), Беларускім політэхнічным інстытуце (у 1970—1979 — загадчык кафедры «Эканоміка і арганізацыя аўтатрактарнай вытворчасці і аўтамабільнага транспарту»).

Навуковыя інтарэсы: праблемы эфектыўнасці тэхнічнага прагрэсу і капітальных укладанняў у асноўныя фонды.

Remove ads

Бібліяграфія

  • Экономические проблемы комплексной механизации и автоматизации в машиностроении : автореферат диссертации … доктора экономических наук / Ситников О. С. — Киев, 1963.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads