Алег Сяргеевіч Мацкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Сяргеевіч Мацкевіч (нар. 18 снежня 1968, Сянно, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 18 снежня 1968 года ў Сянно.
Скончыў сярэднюю школу № 1 г. Сянно[1]. У 1997 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, кантроль і аналіз фінансава-гаспадарчай дзейнасці», у 2008 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Антыкрызіснае кіраванне прадпрыемствам».
Працоўную дзейнасць пачаў у 1989 годзе слесарам па рамонце аўтамашын Віцебскага падраднага спецыялізаванага ўпраўлення механізаваных дарожна-будаўнічых рамонтных прац. Потым працаваў вадзіцелем, бухгалтарам, галоўным бухгалтарам гэтага ўпраўлення. З 2000 года працаваў у Камітэце дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці — галоўным кантралёрам-рэвізорам, загадчыкам аддзела па кантролі за работай прамысловасці, паліўна-энергетычнага комплексу, будкомплексу, транспарту і сувязі, намеснікам начальніка эканамічнага ўпраўлення, намеснікам начальніка ўпраўлення кантролю галін гаспадаркі і грашова-крэдытнай сферы.
У чэрвені 2009 года прызначаны намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама. 17 жніўня 2017 года прызначаны першым намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама[2].
З 8 кастрычніка 2021 года па 28 ліпеня 2023 года[3] працаваў старшынёй Праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў.
Remove ads
Грамадская дзейнасць
Быў дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 27 склікання.
З’яўляўся старшынёй праўлення Віцебскай абласной арганізацыі Беларускай федэрацыі аматарскага бокса[4].
Узнагароды
- медаль «За працоўныя заслугі» (2015)[5].
Зноскі
- Выпускники, которыми гордится школа Архівавана 8 кастрычніка 2021.
- Бокс. В Витебске собираются возрождать любительский бокс(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2021. Праверана 8 кастрычніка 2021.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads