Алена Іванаўна Лагоўская
беларуская актрыса From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алена Іванаўна Лагоўская (25 снежня 1904, Ігумен (цяпер г. Чэрвень, Мінская вобласць) — 29 жніўня 1981) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка БССР (1952).
Remove ads
Біяграфія
У 1922 годзе паступіла ў Беларускую драматычную студыю ў Маскве. Кіраўнікі і педагогі — акцёры і рэжысёры Маскоўскага Мастацкага тэатра В. Смышляеў, Б. Афонін, А. Гейрат, С. Гіяцынтава. У 1926 годзе ўвесь выпуск студыі паехаў на працу ў Віцебск, дзе быў арганізаваны Другі беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2), пазней перайменаваны ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа. У ім актрыса працавала да 1970 года.
Была актрысай яркай індывідуальнасці, большасць яе сцэнічных вобразаў вылучалася самабытнасцю, народнасцю.
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн «Знак Пашаны», 2 Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, медаль «За доблесную працу».
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 1999. — Т. 9. - С.92
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads